Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е:


Хмары, дождж, навальніца, тэмпэратура +22-24 С


НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:


У Нацыянальным прэсавым цэнтры пройдзе прэсавая канфэрэнцыя пасла Ўкраіны Рамана Бязсмертнага, прысьвечаная Дню незалежнасьці Ўкраіны

Нацыянальны банк Беларусі зьніжае стаўку рэфінансаваньня на 0.5 працэнтных пунктаў да 11% гадавых.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў праводзіць у Сочы сустрэчу з прэзыдэнтамі Аўганістану, Пакістану і Таджыкістану.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1201: Заснаваны горад Рыга.

1682: На расейскі царскі прастол уступіў цар Пётар I

1991: Прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў узяты пад хатні арышт у Фаросе (Крым)

2009: Грузія выйшла з Садружнасьці Незалежных дзяржаваў

Нарадзіліся

1587: Вірджынія Дэр, першае дзіця, якое нарадзілася ў Амэрыцы ў ангельскіх каляністаў

1830: Франц Іосіф I, апошні імпэратар Аўстра-вугорскай імпэрыі (памер у 1916 г.)

Памерлі

1227: Чынгісхан, мангольскі хан, арганізатар паходаў у Азію і Ўсходнюю Эўропу, вялікі рэфарматар і аб’яднальнік Манголіі

1850: Анарэ дэ Бальзак, францускі пісьменнік

МІНУС 365:


Грузія выйшла з СНД, сьцяг застаецца да вечара

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Ніколі не пакідай у жывых таго, хто зрабіў табе дабро, каб ні ў каго ня быць у даўгу.

Чынгісхан
XS
SM
MD
LG