Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лібан перадаў кампрамат на Ізраіль у трыбунал ААН


Лібанскія ўлады перадаўлі ў трыбунал ААН матэрыялы, якія нібыта сьведчаць пра датычнасьць Ізраілю да забойства ў 2005 годзе тагачаснага прэм'ер міністра Лібану Рафіка Харыры. Генэральны пракурор Лібану атрымаў гэтыя матэрыялы ад прадстаўнікоў палестынскага руху Хізбала, які абвясьціў пра іх наяўнасьць на мінулым тыдні. Тэль-Авів назваў закіды "абсурднымі".

Харыры загінуў, калі невядомыя падарвалі на шляху прэм'ерскага картэжу начынены выбухоўкай грузавік. У Лібане атрымала шырокае распаўсюджаньне вэрсія, якая ўскладае віну на сырыйскія спэцслужбы. Сырыя лічыцца галоўным спонсарам руху Хізбала.
XS
SM
MD
LG