Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аргкамітэт па стварэньні "Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі" зьбірае групу дзеля арганізацыі акцый па абароне касьцёла Сьвятога Язэпа ў Менску. З гэтай нагоды 18 жніўня ў офісе БХД пройдзе пасяджэньне групы па абароны касьцёла.

Актывісты БХД плянуюць цэнтралізавана зьбіраць подпісы за вяртаньне вернікам сьвятыні каля будынкаў менскіх касьцёлаў, а таксама падчас пілігрымак. Сабраныя подпісы плянуецца перадаць у прэзыдэнцкую адміністрацыю, КУП "Менская спадчына", у дзяржаўныя ўстановы, Ватыкан і ў замежныя амбасады.

Актывісты БХД ужо двойчы - у 2008 і ў 2010 годах - бралі ўдзел у зборы подпісаў за вяртаньне вернікам касьцёла.

З 2005 года сябры менскай рыма-каталіцкай парафіі сьвятога Язэпа праводзяць штодзённыя набажэнствы за вяртаньне вернікам будынкаў Менскага кляштара бернардынцаў з касьцёлам. Згодна з плянам Менгарвыканкама, будынак мусіць быць прыстасаваны пад гатэльны комплекс і аб’екты гандлёва-бытавога прызначэньня.

У 2007 годзе кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку быў накіраваны зварот з больш чым 30 тысячамі подпісаў за вяртаньне сьвятыні вернікам, аднак з пачатку 2010 года там вядуцца працы па пераабсталяваньні касьцёла ў гатэль.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG