Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль: невядомы захапіў закладнікаў у турэцкай амбасадзе


Невядомы нападнік захапіў у закладнікі двух чалавек на тэрыторыі пасольства Турэччыны ў Тэль Авіве, паведамляюць прадстаўнікі ізраільскай паліцыі. Паводле некаторых зьвестак захопнік - узброены палестынец, які патрабуе, каб Анкара ўдзяліла яму палітычны прытулак. Турэцкія дыпляматы, аднак, забаранілі ізраільскім праваахоўчым органам заходзіць на тэрыторыю амбасады, ня гледзячы на тое, што з будынку прагучалі два стрэлы. Паліцыя заблякавала падыходы да турэцкай місіі.
XS
SM
MD
LG