Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перапраўка грузінаў у Расею цягніком спыненая


Начальнік цягніка Менск-Масква Беларускай чыгункі, а таксама грамадзянін Грузіі, які пражывае ў Беларусі, абвінавачваюцца ў незаконнай перапраўцы грузінаў у Расею.

У дачыненьні да гэтых грамадзянаў распачатая крымінальная справа па частцы 1 артыкула 371-1 крымінальнага кодэксу Беларусі за арганізацыю незаконнай міграцыі. Гэты артыкул прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў Міністэрстве ўнутарных спраў.

Супрацоўнік Беларускай чыгункі і яго памагаты з Каўказа пераправілі ў Расею каля 100 грамадзянаў Грузіі. Іншыя падрабязнасьці гэтай крымінальнай справы не раскрываюцца, вядзецца сьледзтва.

Высьвятляецца, колькі грошай удалося зарабіць злачыннай групе на незаконным транзыце.
XS
SM
MD
LG