Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынія крытыкуе Расею за арышт дыплямата


Афіцыйны Бухарэст абвінаваціў Крэмль у грубым парушэньні дыпляматычных дачыненьняў, у сувязі з учорашнім арыштам румынскага дыплямата ў Маскве. У панядзелак расейскае ФСБ паведаміла аб затрыманьні румынскага дыплямата Габрыэля Грэку, пасьля таго, як той нібыта спрабаваў купіць тайную вайсковую інфармацыю.

Бухарэст заявіў, што арышт Грэку зьяўляецца "сур'ёзным парушэньнем венскай канвэнцыі аб дыпляматычных дачыненьнях".

У студзені Расея выказвала занепакоенасьць плянамі Вашынгтону зьмясьціць у Румыніі комплексы супрацьпаветранай абароны, якія раней плянавалася паставіць у Чэхіі.
XS
SM
MD
LG