Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама адмовіла грамадзянам у перайменаваньні вуліцы Савецкай у Зэльве ў вуліцу імя Ларысы Геніюш.

Актывісты падалі скаргу на рашэньне Зэльвенскага райвыканкама аб немэтазгоднасьці перайменаваньня вуліцы. Да скаргі былі прыкладзеныя 173 подпісы грамадзянаў.

У адказе галоўнага ўпраўленьня юстыцыі гаворыцца, што "у апошні час у Гарадзенскай вобласьці перайменаваньне вуліцаў у гарадах і вёсках амаль не практыкуецца". Маўляў, гэта тлумачыцца ня толькі розным стаўленьнем грамадзянаў да мінулага, але й юрыдычнымі нязручнасьцямі пры перарэгістрацыі. Перайменаваньне патрабуе сродкаў, незаплянаваных у раённым бюджэце. Акрамя таго, зьяўляюцца цяжкасьці ў працы аддзяленьняў Белпошты.

Гарадзенскі аблвыканкам раіць раённым тапанімічным камісіям надаваць імёны выбітных асобаў менавіта новым вуліцам у гарадах і вёсках.

Маладафронтавец з Зэльвы Яўген Скрабутан мяркуе высьветліць, колькі ж грошай патрэбна для пакрыцьця выдаткаў на перайменаваньне вуліцы. І ў залежнасьці ад велічыні сумы, распачаць збор сродкаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG