Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску абвешчаны конкурс на стварэньне гімну


Згодна выказаным аблвыканкамам патрабаваньням, ён абавязкова мусіць быць беларускамоўным,“мець высокі мастацкі узровень, iнтанацыйна-мэлядычную яснасьць, патрыятычнасьць, запамiнальнасьць, урачыстасьць”.

Ацэньваць якасьці твораў, прадстаўленых на конкурс, будзе адмысловая камісія, прызначаная старшынёй аблвыканкаму Аляксандрам Косінцам. Да ўдзелу запрошаныя як асобныя творцы, паэты і кампазытары, так і творчыя калектывы аўтараў.

Задача, пастаўленая аблвыканкамам перад стваральнікамі гімну, такая: твор “мусіць адпавядаць статусу гораду Віцебску, як самастойнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Віцебскай вобласьці, якая мае сваю індывідуяльнасць і гісторыка-культурную каштоўнасьць”, а таксама “адлюстроўваць адметнасьць Віцебску ў кантэксьце разьвіцьця Рэспублікі Беларусь”.

Пяць гадоў таму гэтаксама паводле пастановы аблвыканкаму было ініцыявана стварэньне герба і сьцяга Віцебскай вобласьці. 2-га чэрвеня 2009 году гэтыя сымбалі былі зацьверджаныя. Сьцяг Віцебшчыны зялёнага колеру, а на ім зьмешчана выява гербу вобласьці: чырвоны францускі шчыт з Пагоняй — срэбным вершнікам, які трымае ў правай руцэ ўзьняты меч, а ў левай — шчыт з залатым шасьціканцовым крыжам. У верхняй частцы герба — залатая карона, а ўнізе — дзьве залатыя дубовыя галіны, абвітыя і злучаныя блакітнай ордэнскай стужкай.
XS
SM
MD
LG