Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Італіі памёр былы прэзыдэнт Франчэска Касіга


Былы прэзыдэнт і прэм'ер-міністар Італіі Франчэска Касіга памёр сёньня ва ўзросьце 82 гадоў.

Італьянская прэса паведамляе, што Касіга пакутаваў у апошні час на вострыя праблемы з дыханьнем. Ён быў прэзыдэнтам Італіі ў 1985–1992 гадах.

Касіга таксама ўзначальваў міністэрства ўнутраных справаў Італіі ў 1978 годзе, калі быў выкрадзены і неўзабаве забіты тэрарыстамі з "чырвоных брыгадаў" тагачасны прэм'ер-міністар краіны Альда Мора.
XS
SM
MD
LG