Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі створаць сыстэму маніторынгу грамадзкай бясьпекі?


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным разгледзець магчымасьць стварэньня сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі.

Лукашэнку цытуе “Интерфакс-Запад”.

"Задача заключаецца ў тым, каб органы сыстэмы бясьпекі мелі больш апэратыўную інфармацыю і прымалі эфэктыўныя меры як па зьніжэньні аварыйнасьці на дарогах, парушэньняў правапарадку, так і па паляпшэньні міжведамаснай каардынацыі дзеяньняў у сфэры абароны ад надзвычайных сытуацый і іншых нэгатыўных праяваў", – адзначыў А.Лукашэнка ў аўторак на нарадзе ў пытаньнях стварэньня сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі.

Лукашэнка сказаў, што праца ў гэтым кірунку чакаецца паэтапная. Яна будзе ўключаць у сябе рэалізацыю канкрэтных інвэстыцыйных праектаў лякальнага і агульнарэспубліканскага маштабу.
XS
SM
MD
LG