Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Карзай асудзіў укаменаваньне людзей


Прэзыдэнт Афганістану Хамід Карзай асудзіў сёньня як "недаравальнае злачынства" ўкаменаваньне маладой пары.

Мясцовыя ўлады кажуць, што Талібан адказны за забойства мужчыны і жанчыны ў паўночна-заходняй правінцыі Кундуз, што адбылося ў нядзелю.

23-гадовая жанчына і 28-гадовы мужчына былі публічна забітыя, бо, як кажуць мясцовыя ўлады, "паміж імі былі адносіны".

У заяве адміністрацыі Карзая гаворыцца, што "рашэньне ўкаменаваць двух маладых людзей незаконнай узброенай групай людзей без справядлівага суду супярэчыць усім чалавечым ды ісламскім прынцыпам".

У заяве гаворыцца, што прэзыдэнт загадаў праваахоўным органам знайсьці і пакараць злачынцаў.

Паводле Amnesty International, гэта першае пацьверджанае ўкаменаваньне з 2001 году, калі саюзьніцкая кааліцыя на чале з ЗША зрынула рэжым талібаў.
XS
SM
MD
LG