Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША папярэджваюць Кітай наконт узбраеньняў


Прадстаўнікі адміністрацыі Барака Абамы папярэджваюць КНР, што хуткаснае нарошчваньне Пэкінам узбраеньняў прывядзе да "непаразуменьня" і "памылковых ацэнкак".

Як паведамляецца ў штогадовай справаздачы Пэнтагону, Кітай узмацняе стратэгічны ваенны ціск на Тайвань, ня гледзячы на пацяпленьне дыпляматычных адносін паміж краінамі.

Кітай адкрыта нарошчвае ваенную моц на працягу апошніх некалькіх гадоў. Аднак, экспэрты ЗША мяркуюць, што існуе і сакрэтны бюджэт для выдаткаў.

Пасьля апублікаваньня справаздачы, улады Тайваня зьвярнуліся да ЗША з просьбай аб пастаўках найноўшых сыстэмаў узбраеньняў.
XS
SM
MD
LG