Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Кіргізстану прагназуюць эканамічны спад


Улады Кіргізстану прызнаюць, што краіна апынулася ў крызіснай сытуацыі, якая закранула ўсе сфэры жыцьцядзейнасьці, гаворыцца ў антыкрызісным пляне, прынятым часовым урадам і падпісаны кіргіскім прэзыдэнтам Розай Атунабевой.

Па папярэдняй ацэнцы Міністэрства эканамічнага рэгуляваньня Кіргізстану, у краіне чакаецца зьніжэньне ВУП на 5,4%, агульнае падзеньне вытворчасьці складзе больш за 5%. Інфляцыя пры гэтым чакаецца на ўзроўні 10,3%.
XS
SM
MD
LG