Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст кампаніі "Гавары праўду" падазраецца ў падробцы дакумэнтаў для атрыманьня крэдыту.

16 жніўня Башуру прад'яўлена абвінавачаньне па частцы 1 і 2 артыкулу 380 Крымінальнага кодэксу "Падробка, выраб, выкарыстаньне альбо збыт падробных дакумэнтаў, штампаў, пячаткаў, блянкаў".

Два гады таму, выступаючы паручыцелем жонкі, якая брала крэдыт, Башура нібыта прадставіў даведку аб заробку, у якой былі завышаныя даходы.

Башура быў затрыманы 6 жніўня на сваёй кватэры і цяпер знаходзіцца ў турме на Акрэсьціне. Справу вядзе міліцыя Савецкага раёну Менску. Як паведаміла адвакат Башуры Тамара Сідарэнка, зараз штодня вядуцца актыўна сьледчыя дзеяньні.

У кампаніі "Гавары праўду" зьвязваюць перасьлед Міхася Башуры з ягонай актыўнасьцю ў гэтай кампаніі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG