Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран абмяжоўвае супрацоўніцтва з МАГАТЭ


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэджад падпісаў закон аб абмежаваньні супрацоўніцтва з Міжнародным агенцтвам па ядзернай энэргіі (МАГАТЭ). Закон таксама прадугледжвае працяг працы па ўзбагачэньні ўрану. Некалькі дзён таму ЗША заявілі, што плянаваны запуск Бушэрскай АЭС, якая будавалася з дапамогай расейскіх спэцыялістаў і якую Масква абяцала забясьпечыць ядзерным палівам, здымае неабходнасьць таго, каб Іран праводзіў узбагачэньне ўрану на сваёй тэрыторыі. Заходнія краіны падазраюць, што Іран спрабуе стварыць ядзерную зброю. Іранскае кіраўніцтва настойвае на мірным характары сваёй ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG