Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея высылае румынскага шпіёна


Расейская ФСБ затрымала першага сакратара пасольства Румыніі Габрыеля Грэку, абвінаваціўшы яго ў шпіянажы. Прадстаўнік ФСБ кажа, што Грэку злавілі на месцы чыну, у той час, як ён спрабаваў атрымаць інфармацыю ваеннага характару ад расейскага грамадзяніна. Румынскае пасольства ў Маскве не камэнтуе паведамленьне. ФСБ абвясьціла Грэку пэрсонай нон-грата. МЗС даў дыплямату 48 гадзінаў, каб той пакінуў тэрыторыю Расеі.
XS
SM
MD
LG