Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прагнозы дажджоў зьнізілі цэны пшаніцы


Цэны на пшаніцу ўпалі на сусьветных рынках пасьля таго, як эўрапейскія і амэрыканскія сыноптыкі далі прагнозы прыходу ў бліжэйшыя дні дажджоў на тэрыторыю эўрапейскай часткі Расеі. У выніку буйнейшая Чыкаская біржа завяршыла сваю працу ў панядзелак пры падзеньні цаны пшаніцы на 5 працэнтаў. Бушаль пшаніцы (27,3 кг) прадаваўся на 38 цэнтаў таньней, за 6,96 даляра.

Супрацоўнік брытанскай фірмы “Оўпэнфілд” Марк Уорэл заяўляе, што прагнозы надвор’я ва усходняй Эўропе з’яўляюцца цяпер ключавымі фактарамі вызначэньня цэнаў на значную частку зернавых, у тым ліку пшаніцы.

XS
SM
MD
LG