Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Перамовы аб урадавай кааліцыі ў Іраку спыненыя


Былы прэм’ер-міністар Іраку Аяд Алаўі, які ўзначальвае партыю Уаль-Іракія”, заявіў, што спыняе перамовы з цяперашнім прэм’ерам Нуры аль-Малікі, лідэрам партыі “Альянс за дзяржаву закона”. Прычынай такога рашэньня было тое, што аль-Малікі назваў партыю Алаўі “суніцкім блёкам”.

Прадстаўнік Алаўі заявіў, што іх партыя з’яўляецца не “суніцкім блёкам”, а “нацыянальным праектам” і запатрабаваў ад аль-Малікі прабачэньняў.

Усеагульныя выбары прайшлі у Іраку ў сакавіку. Галоўныя партыі набралі прыблізна аднолькавую колькасьць галасоў і вымушаныя весьці перамовы пра стварэньне кааліцыі.
XS
SM
MD
LG