Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне за мінулыя выходныя выяўлена й ліквідавана 14 лясных, тарфяных і травяных пажараў. Такія зьвесткі падае рэгіянальная ўправа надзвычайных сытуацыяў.

Узгараньні рэгістраваліся ў Буда-Кашалёўскім, Хойніцкім, Нараўлянскім, Сьветлагорскім ды іншых раёнах.

У сельгаспрадпрыемствах “Пірэвічы” і “Агра-Караткевічы” Жлобінскага раёну за выходныя згарэла агулам каля 250 тон саломы. Як мяркуюць пажарныя, салома загарэлася, хутчэй за ўсё, з прычыны неасьцярожнага абыходжаньня з агнём. Але хто зь ім так абыходзіўся — невядома.

Саламяны пажар здарыўся і ў КСУП “Брагінскі” Брагінскага раёну. Тут згарэла 120-тонная скірда. Абставіны пажару высьвятляюць праваахоўныя органы. Папярэдняя вэрсія — салому падпаліў зламысьнік.
XS
SM
MD
LG