Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Рамановіч прызнаны вінаватым


Алесь Рамановіч
Алесь Рамановіч
Судзьдзя Пінску Дзьмітрый Сьвіцін адмяніў пастанову Берасьцейскага суду і прызнаў законным і адпаведным пакараньне пінскаму актывісту Алесю Рамановічу.

Першапачаткова, яшчэ ў чэрвені актывіст руху "За свабоду" Алесь Рамановіч быў асуджаны да выплаты штрафу ў памеры 30 базавых велічыняў за выраб і распаўсюд друкаванай прадукцыі. Пазьней яго скаргу ў абласным судзе задаволілі, адмяніўшы штраф. Справу павінен перагледзець іншы судзьдзя.

Тым ня менш сёньня актывіста прызналі вінаватым паводле артыкула 22.9, часткі другой Адміністрацыйнага кодэксу — за выраб і распаўсюд друкаванай прадукцыі.

Алесь Рамановіч мае намер чарговым разам абскарджваць гэты прысуд і зьвяртацца з касацыйнай скаргай у вышэйшыя судовыя інстанцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG