Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганістан забароніць ахоўныя фірмы


Прадстаўнік прэзыдэнта Аўганістану Хаміда Карзая заявіў, што прыватныя ахоўныя фірмы будуць распушчаныя сёлета праз чатыры месяцы. Гэтае рашэньне ўжо сустрэла падтрымку з боку амэрыканскага вайсковага кіраўніцтва. За яго, у прыватнасьці, выказалася генэрал Маргарэт Бур, якая ад чэрвеня ўзначальвае ў Аўганістане часовую тактычную вайсковую групу па вывучэньні дзейнасьці 26.000 тысяч мясцовых ахоўных фірмаў, якія працуюць на ЗША паводле кантракту.

Нядаўна гэтыя фірмы былі жорстка скрытыкаваныя за невыкананьне мясцовых законаў і за падрыў дзейнасьці ўрадавых сілаў бясьпекі краіны.
XS
SM
MD
LG