Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Косава выступае супраць праекту рэзалюцыі Сэрбіі



Улады Косава зьвярнуліся сёньня да краін - сябраў ААН з просьбай прагаласаваць супраць сэрбскага праекту рэзалюцыі адносна незалежнасьці гэтай тэрыторыі. Галасаваньне пройдзе на наступным тыдні на пасяджэньні Генэральнай Асамблеі ААН. Прэзыдэнт Косава Фатмір Сэйду і прэм'ер-міністар Хашым Тачы назвалі дакумэнт, “праспансаванай Сэрбіяй рэзалюцыяй”.

У ліпені Сербія даслала дакумэнт па Косава ў ААН з просьбай пачаць адкрытыя перамовы паміж Бялградам і Прышцінай. Гэта адбылося неўзабаве пасьля таго, як міжнародны суд ААН выдаў пастанову рэкамэндацыйнага характару, пра тое, што абвяшчэньне незалежнасьці Косава не парушыла міжнародных законаў.

Сваю незалежнасьць ад Сэрбіі Косава абвясьціла ў 2008 годзе, з таго часу новы статус краю прызналі 69 краін.
XS
SM
MD
LG