Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь зьмяніла расейскую вакцыну на кітайскую


Сёлета жыхароў Беларусі ад грыпу будуць прышчапляць вакцынай кітайскай вытворчасьці.

Пра гэта паведаміла "Інтэрфаксу" галоўны эпідэміёляг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

Яна адзначыла, што сёлета тэндэр выйграла не расейская, а кітайская вакцына супраць грыпу.

Усяго яе закупяць каля 1,4 мільёна доз.

Кітайская вакцына пачне паступаць у Беларусь у канцы жніўня — пачатку верасьня.

Цягам апошніх гадоў Беларусь закупляла расейскую вакцыну супраць грыпу.
XS
SM
MD
LG