Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ААН заклапочаныя здароўем дзяцей у Пакістане


Паводле ацэнак ААН, у выніку паводак у Пакістане каля трох з паловай мільёнаў пакістанскіх дзяцей знаходзяцца пад пагрозай заражэньня сьмяротнымі хваробамі, што ўзьнікаюць з-за бруднай вады.

Прадстаўнік ААН Маўрыцыё Джуліяна сёньня заявіў, што Усясьветная арганізацыя аховы здароўя гатовая аказаць дапамогу каля 140 тысячам чалавек у выпадку пачатку эпідэміі халеры, але больш за ўсё міжнародныя арганізацыі заклапочаныя пытаньнем забесьпячэньня насельніцтва якаснымі вадой і мэдычнай дапамогай.

Напярэдадні ў Пакістан прыбыў генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун, які назваў жахлівым гуманітарны крызыс у выніку прыроднай стыхіі.
XS
SM
MD
LG