Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане талібы пакаралі сьмерцю мужчыну і жанчыну


Аўганскія ўлады заявілі, што ўчора на поўначы краіны талібы забілі камянямі 23-гадовую жанчыну і 28-гадовага мужчыну з прычыны сямейнай нявернасьці. Паводле сьведкаў, абодва, мяркуючы ва ўсім, знаходзіліся ў іншых шлюбах. Напярэдадні пакараньня ў нядзелю яны былі вымушаныя даць прызнальныя публічныя паказаньні перад сотняй ваеўнікоў-талібаў.

Раней “Талібан” ажыцьцявіў публічнае пакараньне цяжарнай удавы, якая таксама была абвінавачаная ў здрадзе.
XS
SM
MD
LG