Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У некаторых гарадах ўтрыманьне ў паветры дробнадыспэрснага пылу за мінулыя выходныя прыкметна перавышала гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі.

Да прыкладу, 14 жніўня, у Жлобіне гэты паказчык перавышаў норму ў 1,6 разы. Перавышэньне гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі зарэгістравана таксама ў Менску, у раёне вуліцы Радыяльная.

Пра гэта паведаміла БЕЛТА прадстаўніца Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя Міністэрства прыродных рэсурсаў Багдана Казярук.

Такую сытуацыю абумовілі працяглая сьпёка і адсутнасць ападкаў. Паводле Багданы Казярук, паўплываць на ўзровень забруджваньня паветра ў Беларусі мог і дым ад лясных пажараў у Расеі.

"Аднак адназначна сказаць, што расейскі смог дайшоў да нас, мы ня можам, пакуль цяжка падзяляць ўнутраныя і зьнешнія забруджвальнікі, бо сытуацыя, якая склалася цалкам можа быць выкліканая ўласнымі выкідамі ад прамысловых прадпрыемстваў, а не дымам з Расеі", - адзначыла Багдана Казярук.
XS
SM
MD
LG