Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэвід Пэтрэўс: сытуацыя ў Аўганістане пакуль няясная


Кіраўнік войскамі ЗША і НАТО ў Аўганістане Дэвід Пэтрэўс заявіў, што ў вайне супраць талібаў ёсьць і посьпехі, і паразы, аднак пакуль яшчэ рана падводзіць нейкія канчатковыя вынікі. Як падкрэсьліў генэрал, вывад войскаў можа пачацца пры пэўных умовах.

Пакуль жа, адзначыў Пэтрэўс у інтэрв'ю тэлекампаніі NBC, незразумела, ці змогуць ЗША пачаць вывад сваіх войскаў з гэтай краіны ў ліпені 2011 года, як гэта абяцаў амэрыканскі прэзыдэнт Барак Абама.
XS
SM
MD
LG