Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Паўднёвая Карэя праводзяць буйныя ваенныя вучэньні


Сумесныя штогадовыя вучэньні войскаў Паўднёвай Карэі і ЗША “Ульчы - Вартаўнік свабоды” пачаліся ў панядзелак. Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Лі Мэн Бак у гэтай сувязі заявіў, што “вучэньні маюць стрымліваючы характар і накіраваныя на ўмацаваньне міру”. “Гэтыя вучэньні праходзяць штогод, але цяпер людзі могуць адчуць заклапочанасьць з-за росту міжкарэйскай напружанасьці , якая была выклікана патапленьнем паўднёвакарэйскага карабля на мяжы дзьвюх карэйскіх дзяржаў”, адзначыў Лі Бак.

У вучэньнях, якія працягнуцца 11 дзён, прымуць удзел дзесяткі тысяч салдат і афіцэраў паўднёвакарэйскай і амэрыканскай армій. Пхэньян у сувязі з пачаткам вучэньняў ужо выступіў з пагрозьлівымі заявамі пра контрмеры ў адказ.
XS
SM
MD
LG