Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пракуратура хоча падоўжыць арышт Хадаркоўскага


Маскоўскі суд сёньня павінен разгледзець хадайніцтва пракуратуры пра падаўжэньне тэрміну арышту яшчэ на тры месяцы былому кіраўніку нафтавай кампаніі “Юкас” Міхаілу Хадаркоўскаму , а таксама бізнэсмэну Платону Лебедзеву. Дзяржаўнае абвінавачаньне на мінулым тыдні папрасіла працягнуць іх утрыманьне пад вартай да 17 лістапада. Мінулы раз тэрмін арышту быў працягнуты да 17 жніўня.

Абарона Хадаркоўскага і Лебедзева называе працяг іх арышту расправай. На думку адвакатаў, законных падстаў для гэтай меры няма, паколькі ўступілі ў сілу папраўкі крымінальна-працэсуальнага кодэксу, прапанаваныя прэзыдэнтам, якія абмежавалі выкарыстаньне арышту для тых, хто абвінавачваецца ў крымінальных дзеяньнях у сфэры прадпрымальніцкай дзейнасьці.
XS
SM
MD
LG