Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузію прыбываюць настаўнікі англійскай мовы


Цягам бліжэйшых гадоў у Грузіі адбудзецца рэвалюцыя ў сфэры адукацыі і ўсе дзеці, пачынаючы зь пяці гадоў, пасьля сваёй роднай мовы –грузінскай найлепш будуць валодаць англійскай. Пра гэта ў нядзелю ў Батумі заявіў прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі на сустрэчы з валантэрамі-пэдагогамі з ЗША, Канады і краінаў Эўропы. Настаўнікі на працягу некалькіх гадоў будуць вучыць дзяцей англійскай мове. Саакашвілі адзначыў, што, сыходзячы з сучасных патрэбаў, дзеці таксама будуць вывучаць кітайскую, арабскую, турэцкую, рускую , а таксама іншыя мовы. Цягам бліжэйшых дзён у Грузію прыбудуць яшчэ некалькі тысяч настаўнікаў англійскай мовы.



XS
SM
MD
LG