Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аль Каіда скрытыкавала Турэччыну


На ісламісцкіх інтэрнэт сайтах зьявіўся аўдыёзапіс, на якім нібыта гучыць голас Аймана аль-Завахіры, эгіпцяніна, які займае другое месца ў гіерархіі арганізацыі, пасьля Ўсамы бін Ладэна. Голас заклікае грамадзян Турэччыны аказаць ціск на свой урад з мэтай змусіць яго парваць сувязі з Ізраілем і адклікаць турэцкія войскі з Аўганістану.

У прыватнасьці, аўдыёстужка крытыкуе афіцыйную Анкару, якая "нібыта сымпатызуе палестынцам, дэманструючы гэта заявамі і гуманітарнай дапамогай, але ў той жа час прызнае права Ізраілю на існаваньне, гандлюе зь ім, праводзіць сумесныя вайсковыя вучэньні і дзеліцца апэратыўнай інфармацыяй".
XS
SM
MD
LG