Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку абвяргаюць інфармацыю аб донарскіх органах зь Беларусі


Азэрбайджанская генэральная пракуратура абвергла інфармацыю адносна транснацыянальнай злачыннай групоўкі, якая займалася “чорнай трансплянтацыяй” органаў грамадзянаў Украіны, Расеі, Малдовы, Беларусі і Ўзбэкістану, а потым перавозіла іх у Азэрбайджан і Эквадор для перасадкі рэцыпіентам зь Ізраілю. У шэрагу СМІ краін СНД таксама паведамлялася, што злачынную дзейнасьць чорных трансплянтолягаў на чале з хірургамі з Нацыянальнага інстытуту хірургіі і трансплянталёгіі імя Шалімава ў Кіеве, удалося раскрыць і спыніць украінскім праваахоўнікам.

Як заявіў генэральны пракурор Азэрбайджану, міністэрству ўнутраных спраў краіны былі дадзеныя адпаведныя інструкцыі адносна выкрыцьця фактаў нелегальнай перасадкі органаў. Аднак, як паказала папярэдняе расьсьледаваньне, падобныя факты на тэрыторыі краіны, у тым ліку ў Баку, выяўленыя не былі. У гэтай сувязі міжнародны аддзел азэрбайджанскай пракуратуры накіраваў адмысловы ліст сваім украінскім калегам, падае азэрбайджанскае англамоўнае інфармацыйнае агенцтва Trend News Agency.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG