Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Японскі прэм'ер адмовіўся ўганараваць загінулых салдатаў


Прэм'ер міністар Японіі парушыў шматгадовую традыцыю, паводле якой кіраўнік краіны меў адзначаць угодкі завяршэньня Другой сусьветнай вайны наведваньнем сінтаісцкай сьвятыні, пастаўленай у гонар загінулых японскіх салдат. Гэтая традыцыя выклікала абурэньне іншых краін Паўднёва-ўсходняй Азіі, бо ў такійскай усыпальніцы Ясукумі захоўваюцца мошчы людзей, якіх міжнародная супольнасьць прызнала ваенным злачынцамі за зьдзейсьненыя імі масавыя забойствы цывільных жыхароў у Кітаі, Карэі, Акеаніі ды краінах Індакітайскай паўвыспы.

Японскі прэм'ер ад лібэральнай партыі Наото Кан выкарыстаў гэтую першую гадавіну заканчэньня вайны, якую ён сустракае на пасадзе кіраўніка краіны, каб выбачыцца перад суседнімі краінамі за "шкоды і пакуты", якія Японія прычыніла ім у першай палове мінулага стагодзьдзя.

Японія капітулявала 15 жніўня 1945 году, неўзабаве пасьля таго, як авіяцыя ЗША нанесла атамныя ўдары па гарадох Хірасіма ды Нагасакі. Тыдзень таму генэральны сакратар ААН і прадстаўнік ЗША ўпершыню прыехалі ў Японію на жалобныя ўрачыстасьці з нагоды ўгодкаў зьнішчэньня гэтых гарадоў.
XS
SM
MD
LG