Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі спаткаўся 15 жніўня ў Горадні са сваімі прыхільнікамі. Размова была найперш пра будучыя прэзыдэнцкія выбары і яго пляны асабіста ўдзельнічаць у іх.

Рымашэўскі мяркуе, што з апазыцыйных прэтэндэнтаў здолеюць сабраць патрэбныя для рэгістрацыі сто тысяч подпісаў ня больш за тры чалавекі. Ужо загадзя можна сказаць, што выбары будуць нелегітымнымі, калі ў іх будзе ўдзельнічаць А.Лукашэнка, зазначае таксама В.Рымашэўскі.

“Так, да выбараў мала часу, — пагаджаецца старшыня аргкамітэту БХД, і таксама невялікі шанец перамагчы, але — ці шмат было шанцаў перамагчы ў Кастуся Каліноўскага ў 1863 годзе? Аднак часам папросту ёсьць такія сытуацыі, калі трэба ісьці і змагацца і іншага выбару няма”. Якраз цяпер няма іншага выбару ў БХД, зазначае В.Рымашэўскі: “Калі будзе магчымасьць перамагчы, мы пераможам, але трэба ставіць задачу, каб як мінімум не прайграць. А гэта значыцца — павялічыць колькасьць сябраў арганізацыі, каб у Горадні было пасьля выбараў трыста актывістаў і яшчэ больш — прыхільнікаў”, кажа ён.



Сваю кампанію аргкамітэт БХД хоча праводзіць у стылі жорсткага супрацьстаяньня рэжыму Лукашэнкі, падкрэсьлівае В.Рымашэўскі: “Трэба выступіць як альтэрнатыва яму, даць людзям надзею на зьмены. Нямала тых, хто ў адраджэнскім руху па пятнаццаць гадоў, але яны таксама страцілі спадзяваньні на тое, што ў краіне можна нешта зьмяніць. Галоўная місія хрысьціянскай дэмакратыі абвесьціць сёньня, што гэтая надзея ёсьць, трэба даць людзям веру”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG