Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ва Ўкраіне зьнік галоўны рэдактар газэты


Ва Ўкраіне - у Харкаве - зьнік галоўны рэдактар газэты "Новы стыль" Васіль Кліменцьеў. Міліцыя пачала пошукі Кліменцьева пасьля таго, як яго сваякі напісалі заяву, што 11 жніўня ён не вярнуўся дадому.

Сябры 47-і гадовага журналіста паведамляюць, што ў той дзень ён паехаў фатаграфаваць асабнякі высокапастаўленага ўрадоўца абласной падатковай адміністрацыі. Калегі Кліменцьева мяркуюць, што хутчэй за ўсё адбылося выкраданьне, зьвязанае з прафэсійнай дзейнасьцю.

Газэта "Новы стыль" вядомая сваімі расьсьледаваньнямі выпадкаў карупцыі ў мясцовых судах, міліцыі, пракуратуры і падатковай адміністрацыі. Сам галоўны рэдактар неаднаразова публікаваў выкрывальніцкія матэрыялы аб кіраўніках харкаўскіх сілавых структураў.
XS
SM
MD
LG