Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў больш ня будзе прэзыдэнтам Чачні


Чачэнскія парлямэнтары абралі новую назву для кіраўніка сваёй рэспублікі, паведаміў сёньня старшыня парлямэнту Чачэнскай рэспублікі Дукуваха Абдурахманаў агенцтву РИА Новости. Парлямэнтары сышліся на назве "глава".

Сьпікер удакладніў, што парлямэнт афіцыйна разгледзіць гэтае пытаньне ў верасьні, на першым паседжаньні пасьля вакацыяў. Аб гэтым заканадаўцаў папрасіў у чацьвер цяпершані прэзыдэнт Чачні Рамзан Кадыраў. У пятніцу да яго далучыліся іншыя прэзыдэнты паўночнакаўкаскіх рэспублікаў - Інгушэціі, Дагестану, Кабардзіна-Балкарыі і Карачаева-Чаркесіі. Яны заявілі, што зьвернуцца з просьбай пераназваць свае пасаду у Дзяржаўную думу Расеі.
XS
SM
MD
LG