Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Wikileaks апублікуе яшчэ 15 000 сакрэтных ваенных дакумэнтаў


Джуліян Асанж, заснавальнік выкрывальніцкага інтэрнэт парталу Wikileaks, паведаміў, што ён зьбіраецца абнародаваць на сваім сайце чарговыя 15 тысяч сакрэтных урадавых дакумэнтаў аб вайне ў Аўганістане. Заява прагучала пасьля таго, як у пятніцу Пэнтагон паўторна заклікаў яго гэтага не рабіць. Белы дом падкрэсьліў, што рассакрэчваньне гэтых дадзеных можа прынесьці яшчэ больш шкоды, чым публікацыя папярэдніх 76 тысяч сакрэтных дакумэнтаў.

Ассанж лічыць сваю акцыю карыснай для разьвязаньня грамадзкага абмеркаваньня аб дзеяньнях войскаў міжнароднай кааліцыі ў Аўганістане. Пэнтагон і аўганскія праваабаронцы выказваюць асьцярогі, што рассакрэчваньне апэратыўнай ваеннай інфармацыі паставіць пад пагрозу жыцьцё шматлікіх людзей у Аўганістане.
XS
SM
MD
LG