Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейцы адзначылі дзень атрыманьня Магдэбурскага права


Актывісты кампаніі «Гавары праўду» ўскладаюць кветкі да шыльды.

Актывісты кампаніі «Гавары праўду» ўсклалі кветкі да памятнай шыльды ў гонар здабыцьця горадам права на самакіраваньне на рагу вуліц Савецкай і Маякоўскага.

Берасьце атрымала Магдэбурскае права 15 жніўня 1390 году, другім на абшарах ВКЛ пасьля Вільні.

Старшы навуковы супрацоўнік музэю «Выратаваных каштоўнасьцяў» Берасьця Сяргей Быцкевіч, даючы ацэнку гэтай гістарычнай падзеі, кажа:

«Атрыманьне Магдэбурскага права — даволі важная і адметная падзея ў гісторыі гораду. Праўда, пакуль гэты дзень не адзначаецца належным чынам. Але час павінен зьмяніць стаўленьне да гісторыі».

Паводле Магдэбурскага права ў Берасьці зьявілася свая рада, якая кіравала жыцьцём гораду, стваралася эканамічная незалежнасьць ад фэадалаў. На чале гораду стаяў войт, які падпарадкоўваўся толькі князю ВКЛ.

Нязьменным атрыбутам гораду з Магдэбурскім правам была ратуша. Сяргей Быцкевіч кажа, што, паводле гісторыкаў, берасьцейская ратуша стаяла на тэрыторыі цяперашняй крэпасьці, дзе раней месьціўся стары горад. Больш дакладна — за сучасным манумэнтам «Мужнасьць».

Быцкевіч: «Ратуша ў Берасьці была зьнішчана расейскай уладай пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай, як і па тэрыторыі ўсё Беларусі. Такім чынам руйнавалася памяць, незалежнасьць, а таксама прыналежнасьць да эўрапейскай культуры».

XS
SM
MD
LG