Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане забіты былы губэрнатар Нарынской вобласьці


У прыгарадзе Бішкеку сёньня ноччу забіты былы губэрнатар Нарынскай вобласьці Тынчтыкбек Чакіеў. Як паведамілі ў МУС краіны, разбойны напад на дом у вёсцы Джала, дзе пражываў Чакіеў, зьдзейсьнілі невядомыя. Яны некалькі разоў стрэлілі ў экс-губэрнатара і яго жонку. Абодва параненыя ў цяжкім стане былі дастаўленыя ў шпіталь, дзе неўзабаве ад атрыманых ранаў Чакіеў памёр.

Чакіеў быў прызначаны губэрнатарам Нарынскай вобласьці ў лістападзе 2009, сёлета ў сакавіку ён пайшоў у адстаўку
XS
SM
MD
LG