Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне расьсьледуюць прычыны сьмерці дзяцей у інтэрнаце


Ва Украіне колькасьць шпіталізаваных выхаванцаў і супрацоўнікаў Нежынскага дзіцячага інтэрната ўзрасла да 15.
Як паведамляе прэсавая служба МНС Украіны, цяпер у шпіталі знаходзяцца сем дзяцей і восем дарослых. З 7 па 11 жніўня ў Нежынскім інтэрнаце для дзяцей з захворваньнямі
цэнтральнай нэрвовай сыстэмы памерлі чацьвёра выхаванцаў і адзін дарослы. Паводле папярэдніх высноваў лекараў, усе яны захварэлі ў выніку віруснай інфэкцыі.

Прэзыдэнт Віктар Януковіч даручыў пракуратуры правесьці праверку прычын сьмерці дзяцей у інтэрнаце.
XS
SM
MD
LG