Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане забітыя арабскія і чачэнскія ваеўнікі


Камандаваньне НАТА ў Аўганістане паведаміла, што падчас апошніх сутыкненьняў паміж талібамі ды кааліцыйнымі і аўганскімі сіламі забітыя больш за 20 ваеўнікоў – арабы, чачэнцы, пакістанцы.

Паведамляецца, што распачатая 11 жніўня на мяжы з Пакістанам апэрацыя накіраваная на ліквідацыю групоўкі палявога камандзіра Джалалудзіна Хакані. Гэтая групоўка праводзіла дывэрсіі на шашы паміж правінцыямі Хост і Пакта, а таксама ажыцьцяўляла напад ў Кабуле.
XS
SM
MD
LG