Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі асуджаны забойца былога намесьніка кіраўніка МУС


Гарадскі суд Тбілісі асудзіў на 30 гадоў турэмнага зьняволеньня Тамаза Гогія за забойства былога намесьніка міністра ўнутраных спраў Грузіі Тамаза Нінуа і яго жонкі ў лістападзе 2009.
Акрамя таго, суд прыняў рашэньне аштрафаваць Гогія на суму каля 10 тысяч даляраў.

Сьледчыя лічаць, што матывам злачынства была няўдалая спроба пераразьмеркаваць долі ў сумесным бізнэсе. Тамаз Нінуа ў пачатку 1990-х гадоў працаваў намесьнікам кіраўніка МУС. Пасьля сыходу ў адстаўку Нінуа заняўся прадпрымальніцкай дзейнасьцю.
XS
SM
MD
LG