Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі рыхтуюцца да сьвята вінаграду


У першапрастольным катэдральным саборы Эчміадзін, а таксама ў іншых храмах Армэніі рыхтуюцца да правядзеньня абраду асьвячэньня вінаграду, які адбудзецца заўтра.
Як паведамілі ў прэс-канцылярыі Сьвятога сабору, абрад пачнецца пасьля сьвятой імшы ў гонар сьвяткаваньня Ўсьпеньня прасьвятой багародзіцы. Напярэдадні армяне купляюць вінаград, кладуць яго ў сьвяточныя кошыкі і накіроўваюцца ў царкву. Да добраслаўленьня вінаграду сьвятаром, вернікі ня могуць яго есьці, паколькі гэта “забаронены плод”.

Сьвята вінаграду ў Армэніі мае дахрысьціянскую перадгісторыю. Тады ў жніўні народ сьвяткаваў пачатак Навасарду – старажытнага армянскага новага году. Яго першы месяц прыпадаў на пэрыяд з 11 жніўня па 9 верасьня або час сасьпяваньня вінаграду. Паводле традыцыі першыя плады новага ўраджаю падносяцца заступніцы ўрадлівасьці і мацярынства – багіні Анаіт.
XS
SM
MD
LG