Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літва - лідэр ЭЗ па эканамічным аздараўленьні


Эканамічны рост Літвы ў другім квартале стаў найхутчэйшым у Эўразьвязе. Пра гэта сьведчаць апублікаваныя сёньня дадзеныя "Эўрастату". Валавы ўнутраны прадукт краіны павялічыўся на 2,9%, што амаль утрая вышэй за сярэдні паказьнік па блёку. Высокія тэмпы эканамічнага аздараўленьня былі ў Нямеччыне і Эстоніі.

Адмыслоўцы, аднак, зазначаюць, што аднаўленьне эканамічнай актыўнасьці ў гэтых краінах мацуецца збольшага на росьце экспарту ў іншыя рэгіёны, а таму не зьяўляецца стабільным. Тым часам ВУП Грэцыі зьнізіўся на 1,5%. Найгоршыя паказьнікі - у Латвіі.
XS
SM
MD
LG