Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай перамог у барацьбе за туркмэнскі газ


Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў загадаў ураду тэрмінова дапрацаваць неабходныя шчыгулы для атрыманьня кітайскага крэдыту памерам 4,1 мільярдаў даляраў. Грошы ад Кітайскага дзяржаўнага банка разьвіцьця маюць пайсьці на распрацоўку масіўнага радовішча натуральнага газу.

Туркмэнскае радовішча Паўднёвы Ялатан мае адны з найбуйнейшых у сьвеце залежаў газу. За права распрацоўваць радовішча змагаўся шэраг міжнародных энэргетычных карпарацыяў. Чакаецца, што пераважная частка здабытага паліва будзе накіраваная ў Кітай.
XS
SM
MD
LG