Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельская БХД рыхтуе пазоў супраць “Белаўтадару”


На левабярэжжы Сожа. З паўночна-ўсходняга боку Гомелю гарадзкія ўлады распачалі будаўніцтва аб’язной чатырохпалоснай дарогі. Будаўнікі нішчаць зарэчную зялёную зону й старажытныя паселішчы блізу вёскі Якубоўка, якая ўваходзіць цяпер у&nbsp

На левабярэжжы Сожа. З паўночна-ўсходняга боку Гомелю гарадзкія ўлады распачалі будаўніцтва аб’язной чатырохпалоснай дарогі. Будаўнікі нішчаць зарэчную зялёную зону й старажытныя паселішчы блізу вёскі Якубоўка, якая ўваходзіць цяпер у&nbsp

Гомельскія актывісты партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», якія ўжо месяц адстойваюць зялёную зону ў цэнтры гораду, атрымалі «адпіскі» на звароты грамадзян і рыхтуюцца падаваць матэрыялы ў суд.

Аб’язная дарога, узьвядзеньне якой пачалося ў Гомелі, мусіць прайсьці праз унікальную паркавую зону. Акрамя таго, пад асфальт плянуецца «закатаць» некалькі каштоўных помнікаў археалёгіі.

Грамадзкія актывісты зьвярнуліся з скаргай на дзеяньні дарожнікаў у гарвыканкам, аблвыканкам і Генэральную пракуратуру. Зь першых дзьвюх установаў прыйшлі «адпіскі», у якіх чыноўнікі не далі адказу па сутнасьці, а пракуратура адправіла зварот гараджанаў у гарвыканкам.

Паводле словаў аднаго зь лідэраў гомельскай БХД Юрыя Клімовіча, працы пачаліся з грубымі парушэньнямі заканадаўства. Зямля, на якой пачалася будоўля, нават не была афіцыйна выведзена з складу прыродаахоўнай зоны. Спадар Клімовіч бачыць у гэтым парушэньне артыкулаў 11 і 63 Закону аб ахове навакольнага асяродзьдзя.

Цяпер сябры БХД рыхтуюць судовы пазоў супраць незаконных, на іх думку, дзеяньняў канцэрну «Белаўтадар».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG