Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

АНАМАЛЬНАЯ СЬПЯКОТА:


Нават начная тэмпэратура будзе 18-25 градусаў, а ўдзень яна будзе вагацца ад 33 да 39.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


14 жніўня: завяршэньне 4-га Балтыйскага адукацыйнага форуму з удзелам прадстаўнікоў Расеі, Армэніі, Беларусі, Даніі, Літвы, Латвіі, Нямеччыны, Польшчы, Швэцыі, Фінляндыі і Эстоніі.

14 жніўня грамадзкае аб'яднаньне абароны жывёлаў «Эгіда» ладзіць да Міжнароднага дня бяздомных жывёлаў дабрачынную акцыю «Падаруй ім дом». У Парк Чалюскінцаў у Менску прывязуць каля 100 жывёлаў, каб знайсьці ім новых гаспадароў.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


14 жніўня 1385 была падпісаная Крэўская унія, якая юрыдычна азначала інкарпарацыю Вялікага Княства ў склад Польшчы

14 жніўня 1992 пачалася Грузіна-Абхаская вайна

15 жніўня 1945 году сілы саюзьнікаў перамаглі Японію

15 жніўня 1990 прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў вярнуў савецкае грамадзянства Аляксандру Салжаніцыну

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


15 жніўня 1960 году нарадзіўся лідэр і вакаліст гурту “Крама” Ігар Варашкевіч.

МІНУС 365:


Фігуранта "справы 14-ці" амніставалі

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Я гляджу ў неба –
Сэрца б'ецца толькі думкай адной.
Я гляджу ў неба –
Там шлях апошняй песьні маёй.
Я гляджу ў неба –
Побач зь ёй лунае сьветлы анёл.
Крыкну я ў неба:
Будзь з намі, калі сюды прывёў.
Будзь разам з намі,
Ахіні крылом нас, сьветлы анёл.
Будзь разам з намі,
Сярод бруду і вострых камянёў.
Будзь разам з намі,
Калі ўстане шэраг ценяў ля нашых дзьвярэй,
Будзь разам з намі
І не хавай ад нас вачэй.

Словы зь песьні гурту «Крама» «Будзь разам з намі»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG