Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыю абавязалі не пускаць апазыцыянэраў у сталіцу


Belarus -- Vital Hulyak -- activist, invalid from Bieraccie (Brest, Berastse), 08Jun2010
Belarus -- Vital Hulyak -- activist, invalid from Bieraccie (Brest, Berastse), 08Jun2010
У затрыманага сёньня актывіста Віталя Гуляка сканфіскавалі 35 асобнікаў газэты «Электрычка». Зь яго слоў, пратакол вобшуку склалі толькі пасьля таго, як у міліцыю прыехаў супрацоўнік КДБ.

Усё, акрамя газэты, пасьля вобшуку Віталю Гуляку вярнулі назад і адпусьцілі. Міліцыянты таксама дапытваліся, дзе ён узяў газэту.

Калі Віталь пацікавіўся — на якой падставе яго затрымалі і канфіскавалі газэту — міліцыянт наўпрост паказаў яму тэлеграму зь Менску. У тэлеграме, са слоў затрыманага, гаварылася, што 15-16 ліпеня ў Менску рыхтуюцца масавыя акцыі апазыцыі і міліцыя павінна перашкаджаць праезду ў сталіцу падазроным арганізаваным групам апазыцыі.

Ваўкавыскага актывіста затрымалі былі ў цягніку Горадня — Баранавічы, калі ён распаўсюджваў газэту «Электрычка». Міліцыянт даставіў яго ў пастарунак на станцыі Ваўкавыск.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG