Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы ваўкавыскі актывіст Віталь Гуляк


Віталь Гуляк

Віталь Гуляк

Яго затрымалі ў цягніку «Горадня — Баранавічы», калі ён распаўсюджваў газэту «Электрычка». Міліцыянт даставіў яго ў пастарунак на станцыі Ваўкавыск.

Віталь Гуляк знаходзіцца ў пастарунку ад 16 гадзіны. Паводле ягоных слоў, міліцыянты ня ведалі адразу, што зь ім рабіць, і тэлефанавалі ў розныя інстанцыі. Зараз, са слоў Віталя, у пастарунак павінен прыехаць супрацоўнік КДБ, каб на месцы зь ім разабрацца.

Віталь Гуляк паведаміў праз тэлефон, што ў газэце «Электрычка» не было нічога пра палітыку. Праўда, там зьмешчаныя артыкулы пра тое, як людзі дамагаюцца, каб у беларускіх гарадах была вуліца імя Васіля Быкава.


XS
SM
MD
LG