Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У нядзелю пакажуць “Хроснага Бацьку-3”


Расейскі тэлеканал НТВ рэклямуе абяцаны працяг сэрыялу «Хросны Бацька». Трэцяя частка дакумэнтальнага расьсьледаваньня журналістаў праграмы «Надзвычайнае здарэньне», якая будзе паказаная а 18:30 паводле менскага часу ў нядзелю, суправаджаецца кідкай анатацыяй: «Хросны Бацька-3: як робіць грошы сям’я Лукашэнкі? Як змагаецца за ўладу? І як саджае ў турму?»

Першыя дзьве сэрыі скандальнай стужкі былі паказаныя па НТВ 4 і 16 ліпеня. Стрыжнёвай тэмай — зьнікненьні апанэнтаў цяперашняга рэжыму. У фільме сьцьвярджаецца, што кіраўніцтва краіны мае наўпроставае дачыненьне да фізычнага зьнішчэньня няўгодных апазыцыянэраў. Гэтаксама цытуюцца скандальныя заявы Лукашэнкі пра станоўчую ролю Гітлера ў гісторыі Нямеччыны, шмат увагі надаецца пазашлюбным адносінам кіраўніка краіны з былой асабістай лекаркай Ірынай Абельскай і іхнаму сыну Мікалаю.

У Беларусі «Хросны Бацька» цэнзуруецца, аднак фільм без праблемаў можна паглядзець у сеціве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG